BE RU EN

Пуцін пабаяўся ляцець на саміт G20

  • 22.10.2025, 20:08

У ПАР яго могуць арыштаваць.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін не плануе асабіста ўдзельнічаць у саміце G20, які адбудзецца напрыканцы лістапада ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Пра гэта паведамляе The Moscow Times у сераду, 22 кастрычніка.

«Пуцін не будзе асабіста ўдзельнічаць, але Расія, як мы і казалі, будзе прадстаўленая на дастойным узроўні», — заявіў спікер Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Выданне адзначыла, што рашэнне Пуціна адмовіцца ад паездкі не з'яўляецца нечаканым. ПАР падпісала Рымскі статут — асноўны дакумент Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, які выдаў ордэр на арышт расійскага дыктатара за ваенныя злачынствы. У 2023 годзе Пуцін ужо адмяніў візіт у ПАР на саміт БРІКС.

Пакуль невядома, хто менавіта будзе прадстаўляць Расію на G20 у ПАР.

Заўважым, раней Пуцін адмовіўся ляцець на саміт БРІКС у Бразілію з-за пагрозы арышту. Замест яго паляцеў кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.

Апошнія навіны