BE RU EN

Беларусаў тэрмінова папярэдзілі пра праблемы з карткамі

  • 22.10.2025, 19:06

Запасайцеся наяўнымі грашыма.

У прэс-службе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра (БПЦ) папярэдзілі пра «тэрміновыя тэхналагічныя работы», падчас якіх могуць назірацца праблемы з плацёжнымі карткамі і зняццем наяўных у банкаматах.

Добрая навіна ў тым, што гэта працягнецца нядоўга, ды яшчэ і ўначы.

Паводле дадзеных БПЦ, тэхработы пройдуць у ноч на чацвер, 23 кастрычніка, з 03:20 да 06:30. Гэта неабходна, каб абнавіць модулі на апаратна-праграмным комплексе Банкаўскага працэсінгавага цэнтра, патлумачылі ў прэс-службе. З-за гэтага ў пазначаны прамежак часу ў многіх беларусаў могуць назірацца «кароткатэрміновыя перапынкі ў абслугоўванні картак».

Апошнія навіны