Трамп і Рубіё адмовіліся ад далейшых кантактаў з Масквой?
- Іван Якаўіна
- 22.10.2025, 18:09
Амерыканскі намёк Путіну.
Расійскі Telegram піша, што кіраўнік МЗС Расіі Лаўроў даў зразумець свайму амерыканскаму візаві Марку Рубіё, што ён лічыць размовы пра адпраўку Тамагавкаў ва Украіну звычайным трампаўскім блёфам і падкрэсліў, што ў разе патрэбы СПА РФ без цяжкасцяў іх пазбівае.
І нібыта таму Крэмль катэгарычна адмовіўся ад рэалізацыі ідэі ЗША пра спыненне баявых дзеянняў па лініі фронту («вы палохаеце, а нам не страшна»).
Рубіё пасля гэтых адкравенняў, нібыта, проста скончыў размову і паклаў слухаўку, што пакінула сітуацыю ў падвешаным стане на трывожнай для РФ ноце. Каб чаго не выйшла, Лаўроў нават кінуўся «датлумачваць» сваю пазіцыю ўслед амерыканцам, выступіўшы з разгорнутай публічнай лекцыяй пасля перамоў з нейкім выпадковым эфіопам. Але Трампу і Рубіё гэта, здаецца, ужо і не дужа цікава: яны адмовіліся ад далейшых кантактаў з Масквой.
Мне здаецца вельмі шматабяцальнай сітуацыя, калі РФ фактычна бярэ ЗША «на слаба» з Тамагавкамі, а амерыканцы ў адказ проста маўкліва разварочваюцца і сыходзяць.
Ёсць верагоднасць, што вячэрні ўдар 21 кастрычніка крылатымі ракетамі па хімічным заводзе і адной з галоўных ЦЭЦ у Бранскай вобласці — гэта амерыканскі намёк Путіну. Сутнасць яго такая: «Калі некалькі ўкраінскіх ракет табе знішчылі два найважнейшыя аб’екты за ноч, то ўяві эфект ад сотні Тамагавкаў. Вова, не фанабэрыся і падпісвай тое, што табе далі. Твая задача тут — выбачай…»
Іван Якаўіна, «Фэйсбук»