BE RU EN

Улады М'янмы заявілі, што 27-гадовая беларуска памерла нібыта ад сардэчнага прыступу

  • 22.10.2025, 10:44

Бацькам дзяўчыны даслалі даведку на бірманскай мове.

Смерць грамадзянкі Беларусі, 27-гадовай Веры Краўцовай, якая стала закладніцай у махлярскім скам-цэнтры ў М'янме, афіцыйна пацверджана. Пра гэта паведамляе «Камсамольская праўда».

Паводле звестак выдання, бацькам дзяўчыны даслалі даведку на бірманскай мове пра тое, што дзяўчына, «якая працавала ў М'янме ў вёсцы Пхлу, памерла ад сардэчнага прыступу. Цела было крэміравана ў вёсцы Інкін 16 кастрычніка а 12:00».

Якая сапраўдная прычына смерці, застаецца невядомай.

Напярэдадні таксама стала вядома, што армія М'янмы захапіла гіганцкі лагер рабоў — скам-цэнтр KK Park, дзе ўтрымлівалася беларуска. Было вызвалена 2200 чалавек. Ваенныя пазбавілі скам-цэнтр інтэрнэту, адключыўшы дзясяткі тэрміналаў спадарожнікавай сувязі Starlink.

15 кастрычніка расійскія СМІ паведамілі, што турыстку з Беларусі прадалі на органы ў М'янме і спалілі цела. Паведамлялася, што дзяўчына паехала працаваць у Тайланд і апынулася ў так званым скам-цэнтры, дзе людзей змушаюць займацца махлярствам: рабілі «мадэлямі», якія павінны выманваць грошы ў багатых. Таксама сярод яе абавязкаў — быць прыгожай і абслугоўваць «гаспадароў», пісалі СМІ, спасылаючыся на словы расіянкі, якую мясцовыя сілавікі паспелі выратаваць з такога цэнтра.

Заяўлялася, што беларуска прыляцела на сумоўе ў Бангкок, але яе вывезлі ў М'янму і зрабілі рабыняй. Спачатку за яе цела запатрабавалі ў родных $500 тысяч, а праз некалькі дзён сказалі, што загінулую крэміравалі.

Апошнія навіны