BE RU EN

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту «забаніла» беларусаў

  • 21.10.2025, 23:55

Нават з «нейтральным» статусам.

Беларусы і расіяне не змогуць удзельнічаць у Зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях у 2026 годзе. Пра гэта паведамляецца у прэс-рэлізе на сайце Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту (FIS).

Адпаведнае рашэнне прынялі на Радзе FIS. Такім чынам, «нейтральныя» лыжнікі не будуць змагацца за пуцёўку на Алімпійскія і Паралімпійскія гульні, якія адбудуцца ў 2026 годзе.

Удзельнічаць не змогуць расійскія і беларускія спартсмены, якія займаюцца лыжнымі гонкамі, скокамі з трампліна, лыжным дваяборствам, гарналыжным спортам, фрыстайлам і сноўбордам.

У студзені прэзідэнт FIS Ёхан Эліяш заявіў, што падтрымлівае вяртанне расійскіх і беларускіх спартсменаў да выступленняў у спаборніцтвах.

Апошнія навіны