BE RU EN

Беларуска Марыя Жодзік стала найлепшай лёгкаатлеткай года ў Польшчы

  • 21.10.2025, 15:55

Узнагароду яна атрымала за сезон, які прынёс ёй адзіны медаль для польскай зборнай на ЧС у Токіа.

Срэбная прызёрка чэмпіянату свету па скачках у вышыню Марыя Жодзік была прызнаная найлепшай польскай спартсменкай года на гала-вечары «Каралева спорту», які адбыўся ў суботу ўвечары ў Быдгашчы, паведамляе SportoweFacty.

У верасні 28-гадовая Марыя Жодзік у фінале спаборніцтваў па скачках у вышыню ў Токіа пераадолела рэкордную планку ў 2 метры.

У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Як і шэраг іншых спартсменаў, яна была вымушаная пакінуць Беларусь. Цяпер Марыя Жодзік жыве і трэніруецца ў Беластоку, выступаючы за мясцовы клуб. Пасля змены нацыянальнага сцяга Марыя пачала новы этап сваёй кар’еры ў беластоцкім клубе пад кіраўніцтвам трэнера Паўла Вышынскага.

У 2024 годзе прэзідэнт Анджэй Дуда надаў спартсменцы польскае грамадзянства.

Апошнія навіны