Што адбываецца з беларускім рублём
- 21.10.2025, 13:40
Вынікі таргоў.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 21 кастрычніка долар і еўра патаннелі.
Долар патаннеў на 0,36% — да 2,978 рубля.
Еўра патаннеў на 0,66% — да 3,4671 рубля.
Расійскі рубель падаражэў на 0,03% — да 3,68 рубля за 100 расійскіх рублёў.
Юань патаннеў на 0,3% — да 4,1778 рубля за 10 юаняў.