Скандал з рабаўніцтвам Лувра атрымаў працяг
- 21.10.2025, 11:10
Дырэктарка музея будзе даваць паказанні ў Сенаце.
Кіраўніцу музея Лувра заслухаюць у Сенаце ў сувязі са скандальным крадзяжом каралеўскіх каштоўнасцяў з экспазіцыі ў галерэі Апалона.
Пра гэта паведамляе BFMTV.
Дырэктарку музея Лоранс дэ Кар 23 кастрычніка заслухаюць на сенатскім камітэце па пытаннях культуры з мэтай праясніць абставіны і выявіць недахопы ў сістэме бяспекі.
Кіраўнік камітэта Ларан Лафон адзначыў, што гэта дасць ёй магчымасць данесці свой пункт гледжання на тое, што адбылося. Ён са свайго боку хоча высветліць, ці выконваліся пэўныя працэдуры бяспекі і ці былі яны адаптаваныя да метаду, які выкарысталі зламыснікі.
Таксама сенатары хочуць спытаць дырэктара пра будучыню сістэмы бяспекі музея, у прыватнасці ў кантэксце запланаванай на наступнае дзесяцігоддзе маштабнай рэновацыі музея.
Нагадаем, рабаўніцтва музея адбылося раніцай 19 кастрычніка і доўжылася менш за 10 хвілін. Усяго было выкрадзена дзевяць каштоўнасцяў Напалеона і імператрыцы Еўгеніі. З іх ужо знайшлі дзве: пашкоджаную ў спеху карону Еўгеніі і яшчэ адзін прадмет.
Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон запэўніў, што вінаватых зловяць і прыцягнуць да адказнасці. Пошук злодзеяў дагэтуль працягваецца.
Пасля рэзананснай крадзяжы высветлілася, што ў яшчэ не апублікаваным дакладзе Рахунковай палаты Францыі гаворыцца пра праблемы з бяспекай у Лувры.