BE RU EN

«М'ёльбю» упершыню ў гісторыі стаў чэмпіёнам Швецыі

  • 21.10.2025, 8:50

Каманда прадстаўляе вёску з насельніцтвам каля 1,5 тысячы чалавек.

«М'ёльбю» датэрмінова стаў чэмпіёнам Швецыі пасля перамогі ў матчы 27-га тура над «Гётэборгам» (2:0), паведамляе «Трыбуна».

Каманда набрала 66 ачкоў і апярэджвае 2-і «Хамарбю» на 11 ачкоў за 3 туры да заканчэння чэмпіянату.

«М'ёльбю» ўпершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Швецыі. Каманда прадстаўляе вёску Хелевік, насельніцтва якой складае каля 1,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны