BE RU EN

СМІ: Італія гатовая далучыцца да механізму закупкі амерыканскай зброі для Украіны

  • 20.10.2025, 21:00

Італія змяніла пазіцыю.

Італія непублічна выказала гатоўнасць аплаціць набыццё амерыканскай зброі для Украіны ў межах спецыяльнай праграмы закупак PURL, якая дзейнічае пад эгідай НАТА.

Як піша «Еўрапейская праўда», пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі Bloomberg, міністр абароны Італіі Гвідо Крозета заявіў пра гатоўнасць Італіі далучыцца да механізму PURL на сустрэчы кіраўнікоў міністэрстваў абароны краін НАТА мінулага тыдня.

Крыніцы агенцтва патлумачылі, што Італія, якая спачатку выступала супраць удзелу ў праграме, змяніла пазіцыю часткова з-за асцярогаў, што можа апынуцца адсунутай на другі план у выпадку перавагі ўнёску асобных дзяржаў-членаў.

Італія распрацавала не менш за 10 пакетаў ваеннай дапамогі для Украіны, змест якіх засакрэчаны. Вядома, што сярод іх ёсць сродкі супрацьпаветранай абароны, у прыватнасці батарэя SAMP/T.

Апошнія навіны