BE RU EN

Беларуская скакунка Марыя Жодзік: Пачынала ў Польшчы з McDonald’s

  • 20.10.2025, 17:27

Цяпер лёгкаатлетка выступае за польскую зборную і ўжо прывезла медаль з чэмпіянату свету.

Беларуская скакунка ў вышыню Марыя Жодзік, якая цяпер выступае за Польшчу і ўжо заваявала срэбра на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа, распавяла тэлеканалу TVP, дзе працавала першы час пасля пераезду і як перажывае эміграцыю.

Марыя Жодзік нарадзілася ў Баранавічах. У сакавіку 2024 года яна атрымала польскае грамадзянства, а з чэрвеня выступае пад бела-чырвоным сцягам. Яе дзядуля і бабуля былі палякамі, што дало спартсменцы права на польскі пашпарт.

Жодзік адзначыла, што ўжо адчувае сябе сваёй і ў Польшчы.

Спартсменка распавяла, што першы час у эміграцыі было цяжка з фінансамі і польскай мовай, таму яна пайшла працаваць у сетку рэстаранаў хуткага харчавання McDonald’s.

— Я падумала, што трэба знайсці працу. Але без ведання польскай мовы было цяжка. Пайшла ў McDonald’s. Стаю каля бульбы фры і кажу сабе: «Што я тут раблю? Я хачу скакаць у вышыню». Пайшла да менеджара і кажу: «Я звальняюся з працы». Яна кажа: «Ну добра, праз два тыдні». Я кажу: «Не, цяпер», — успамінае Марыя.

Апошнія навіны