Пуцін заявіў аб гатоўнасці Расіі збіваць ракеты Tomahawk
- 2.10.2025, 21:32
Дыктатар РФ лічыць, што пастаўкі амерыканскіх крылатых ракет нібыта ніяк не зменяць суадносіны сіл на полі бою.
Пастаўкі амерыканскіх крылатых ракет Tomahawk нібыта ніяк не зменяць суадносіны сіл на полі бою, але магчымы прымяненне Украінай такой зброі нанясе шкоду адносінам Расіі і ЗША, заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін на пленарным пасяджэнні міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай».
«Былі ж ATACMS, і што? Так, наносілі пэўную шкоду, але ўрэшце сістэмы СПА Расіі прыстасаваліся. Ці могуць Tomahawk нанесці шкоду? Дык мы будзем іх збіваць, будзем удасканальваць сваю сістэму СПА», — сказаў Пуцін.