BE RU EN

Спявак-пуцініст Газманаў знізіў свой ганарар з-за адсутнасці попыту

  • 2.10.2025, 20:49

Ад выступленняў артыста адмовіліся нават на Дзень паліцыі РФ.

Спявак-пуцініст, народны артыст Расіі Алег Газманаў знізіў свой ганарар амаль у два разы. Пра гэта паведамляе выданне Baza.

Паводле інфармацыі крыніцы, з-за высокага кошту ад выступленняў артыста адмовіліся нават на Дзень паліцыі, калі ён традыцыйна карыстаецца папулярнасцю. Паведамляецца, што на фоне папулярнасці ў сацыяльных сетках артыст вырашыў падняць свой ганарар да сямі мільёнаў рублёў. Аднак неўзабаве вірусны попыт знізіўся, спявак быў вымушаны знізіць цэннік да чатырох мільёнаў.

Праўда, у райдары Газманава, як адзначае канал, усё яшчэ засталіся дарагія і прэміяльныя пазіцыі. У 2024 годзе артыст патрабаваў віскі, квашаную капусту і сала. У 2025 годзе Газманаў адмовіўся ад капусты і сала, а віскі замяніў на тэкілу элітных брэндаў.

Раней стала вядома, што Газманаў апынуўся ў бальніцы пасля канцэрта на Камчатцы.

Апошнія навіны