BE RU EN

Зяленскі: Пуцін хлусіў Трампу, што за два месяцы захопіць усход Украіны

  • 2.10.2025, 20:35

Узброеныя сілы Украіны разбураюць гэтыя наратывы.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін хлусіў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што армія РФ праз месяц акупуе ўкраінскі Пакроўск у Данецкай вобласці, а яшчэ праз два — ці не ўвесь усход Украіны.

Пра гэта прэзідэнт Уладзімір Зяленскі сказаў на прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Даніі Метэ Фрэдэрыксэн у Капенгагене 2 кастрычніка.

«Калі Пуцін падаваў хлуслівую інфармацыю Трампу і яго камандзе, што яны акупуюць нашы тэрыторыі... Што праз месяц яны будуць у Пакроўску, а праз два яны захопяць ці не ўвесь усход Украіны, а далей пойдуць на Харкаў, Дняпро, а потым у Кіеў, яны дэманстравалі нейкія карты, вельмі дзіўныя схемы, я шмат чаго бачыў», — сказаў Зяленскі.

Ён падкрэсліў, што неабходна разбураць гэтую расійскую прапаганду.

«І менавіта гэта робяць нашы вайскоўцы, і менавіта гэта робіць наша дыпламатычная каманда», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны