Украіна вярнула з палону 185 абаронцаў
- 2.10.2025, 17:24
Сярод вызваленых — абаронцы Марыупаля і «Азоўсталі».
З расійскага палону вярнуліся 185 украінскіх абаронцаў, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Сярод вернутых ваенных 183 — радавыя і сяржанты, двое — афіцэры. Гэта воіны Узброеных Сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы, — заявіў Зяленскі.
Акрамя таго, разам з абаронцамі вярнуліся 20 грамадзянскіх.
«Нашы воіны былі ў Марыупалі і на «Азоўсталі», ЧАЭС. Большасць знаходзіліся ў палоне яшчэ з 2022 года і цяпер нарэшце — дома. Дзякуй усім, хто робіць абмены магчымымі», — напісаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, ад пачатку паўнамаштабнага ўварвання Украіне ўдалося вярнуць дадому ўжо больш за 7 тысяч чалавек.
19 верасня Зяленскі паведаміў, што Украіна працуе з расійскім бокам над абменам яшчэ 1000 ваеннапалонных. Ён расказаў, што сакратар СНБО Рустэм Умераў размаўляў з памочнікам расійскага дыктатара Уладзімірам Мядзінскім адносна наступнага этапу абмену палоннымі.
Умераў паведамляў, што перамовы з РФ па гуманітарных пытаннях працягваюцца, у тым ліку па пытанні абмену палоннымі.
Вяртаем дадому 185 нашых абаронцаў з расійскага палону. Сто восемдзесят трое — радавыя, сяржанты, двое — афіцэры. Ваяры Узброеных Сіл, Нацыянальнай гвардыі, Дзяржаўнай памежнай службы. З абар...