BE RU EN

«Кароль голы»: Ала Пугачова запусціла працэс распаду РФ

  • 2.10.2025, 19:47

Украінская спявачка агучыла цікавую версію.

Украінская спявачка Марыя Бурмака распавяла, што думае пра нядаўняе інтэрв’ю расійскай спявачкі Алы Пугачовай, якая публічна асуджае тэрарыстычнае ўварванне РФ ва Украіну.

У інтэрв’ю выданню «Гордон» яна адзначыла, што мала сочыць за навінамі ў РФ.

«Пугачова — гэта, безумоўна, велічыня. Таму вельмі многія людзі абмяркоўваюць гэтае інтэрв’ю. Шчыра кажучы, я цяпер абсалютна не трымаюся інфармацыйнай прасторы нашых суседзяў, нашых ворагаў. Не ведаю, хто там у іх цяпер можа прэтэндаваць на званне маральнага аўтарытэта. Раней гэта, безумоўна, была Навадворская ў свой час, Паліткоўская. Тады я за гэтым яшчэ сачыла. Цяпер я проста не ведаю», — сказала Бурмака.

Марыя заявіла, што ў РФ павінны з’явіцца людзі, да меркавання якіх насельніцтва магло б прыслухоўвацца.

«Калі мы хочам і калі гэта важна, каб Расія пачала неяк рухацца, распадацца знутры, там павінны быць людзі, да якіх прыслухоўваюцца. І падабаецца гэта нам ці не, Ала Пугачова — такі чалавек. Гэта інтэрв’ю было не для нас, каб мы яго абмяркоўвалі. Гэта было інтэрв’ю для тых людзей, якія, магчыма, маглі б цяпер паўстаць і нешта казаць. А яны гэтага не робяць», — дадала артыстка.

Таксама яна падкрэсліла, што Ала Пугачова змагла публічна заявіць, што ў РФ «кароль голы».

«Паглядзеўшы на Пугачову, яны могуць зразумець, што і яны таксама могуць сказаць сваё слова. Таму я лічу, што гэтае інтэрв’ю важнае. Я не магу судзіць, бо я яшчэ не глядзела, я не магу аперыраваць нейкімі цытатамі. Але я не талерую «добрых рускіх». Я цяпер проста не гляджу, не ведаю, мяне падташнівае ад многіх рэчаў у прынцыпе. Вялізная краіна, якая напала на нас, — яна гніе знутры. І мне падаецца, што там рана ці позна павінны пачацца гэтыя працэсы, якія вельмі важныя. А гэтыя працэсы не могуць пачацца, калі не будзе людзей, якія будуць вербалізаваць, якія будуць казаць, што кароль голы», — падсумавала Бурмака.

Апошнія навіны