Беларускі футбаліст забіў камандзе, за якую балеюць прэзідэнт і прэм’ер Польшчы
- 19.10.2025, 21:09
Але ягоная каманда саступіла.
«Пяст» з Глівіц саступіў гданьскай «Лехіі» ў матчы 12-га тура польскай Экстраклясы — 1:2.
Адзіны мяч «сіне-чырвоных» на рахунку беларускага футбаліста Германа Баркоўскага: беларус выйшаў на поле ў стартавым складзе і адгуляў увесь матч без замен. У бягучым сезоне на рахунку форварда дзевяць матчаў за клуб ва ўсіх турнірах, у якіх ён забіў гол і аддаў выніковую перадачу.
У «бела-зялёных» адзначыліся Іван Жэлізка і Томаш Бобчэк.
Заўважым, за гданьскую «Лехію» балеюць прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі і прэм’ер краіны Дональд Туск. Абодва палітыкі родам з Гданьска.