Расіяне масава браніруюць жыллё ў Мінску
- 19.10.2025, 17:41
Збіраюцца ехаць на лістападаўскія выходныя.
Найбольш папулярныя напрамкі для кароткага адпачынку расіян — Мінск, Масква і Пецярбург. Такую статыстыку прывялі аналітыкі сэрвісу анлайн-браніравання жылля «Суточно.ру», піша ТАСС.
«Узначальваюць топ-10 гарадоў для паездак Масква, Пецярбург і Мінск. Таксама ў пералік самых папулярных напрамкаў уваходзяць Сочы, Калінінград, Казань, Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Краснадар, Кіславодск», — паведамілі аналітыкі.
Паводле слоў дырэктара па маркетынгу расійскага сэрвісу анлайн-браніравання жылля «Суточно.ру» Айрата Мусіна, у 2025 годзе попыт на паездкі на лістападаўскія святы значна вышэйшы, чым у мінулым годзе. Паводле яго слоў, колькасць браніраванняў павялічылася прыкладна на 50%, што звязана з больш доўгімі выходнымі.