BE RU EN

Беспілотнікі падраздзялення «Прайм» знішчылі пазіцыі і тэхніку акупантаў на поўначы Украіны

  • 19.10.2025, 15:29

Відэафакт.

Памежнікі паказалі працу беспілотнікаў «Прайм». Дзякуючы паспяховай аперацыі знішчаны тэхніка і жывая сіла ворага.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ДПСУ.

На Паўночна-Слабажанскім напрамку аператары беспілотнікаў падраздзялення РУБпАК «Прайм» 5-га памежнага атрада адыгрываюць важную ролю ў стрымліванні расійскіх акупацыйных войскаў, наносячы праціўніку дакладныя і разбуральныя ўдары.

Як растлумачылі ў ДПСУ, у выніку паспяховай працы дронараў падраздзялення РУБпАК «Прайм» 5-га памежнага атрада выяўлены і знішчаны сродкі сувязі ворага, пазіцыі, месцы ўкрыцця і аўтамабільная тэхніка праціўніка.

Акрамя гэтага, вораг панёс страты і ў жывай сіле.

«Дзяржаўная памежная служба Украіны эфектыўна абараняе ўкраінскую мяжу і з'яўляецца неад'емнай складовай Сіл абароны Украіны», — дадалі памежнікі.

Апошнія навіны