BE RU EN

Беларусам пачалі рассылаць «лісты шчасця» праз заробкі

  • 19.10.2025, 15:58

Колькі грошай знайшлі падаткавікі?

З пачатку года падатковыя органы выявілі «шэрых» заробкаў на 135,6 мільёна рублёў. У Міністэрстве па падатках і зборах расказалі пра вынікі барацьбы з заробкамі ў канвертах, піша «Зеркало».

Паводле даных МПЗ, асноўнай крыніцай выплаты заробкаў «у канвертах» стала схаваная ад падаткаабкладання наяўная выручка.

У межах гэтай прафілактычнай кампаніі падатковыя органы за дзевяць месяцаў накіравалі больш за 54 тысячы апавяшчэнняў і паведамленняў з прапановай добраахвотна ліквідаваць парушэнні або прадставіць тлумачэнні. Па гэтых «лістах шчасця» ў бюджэт дадаткова налічана 45,9 млн рублёў падаходнага падатку з фізічных асоб.

Акрамя таго, пасля праверак падаткавікі ўстанавілі 702 факты неўплаты падаходнага падатку з фізічных асоб, а агульная сума прад’яўленых да сплаты абавязацельстваў склала 117,9 млн рублёў.

Апошнія навіны