BE RU EN

Ілья Шымановіч заваяваў трэцюю медаль на Кубку свету па плаванні

  • 18.10.2025, 20:27

На гэты раз залатую.

Беларускі плывец Ілья Шымановіч перамог стаметроўку брасам на этапе Кубка свету ў Вэстмонце (ЗША).

Спаборніцтвы праходзяць у 25-метровым басейне.

Вынік Шымановіча — 56,41 секунды. Ён праплыў дыстанцыю на 0,02 секунды хутчэй, чым Каспар Торбо з Нідэрландаў, які заваяваў срэбра. Бронза дасталася японцу Сіну Охасі.

У бягучым Кубку свету ў Шымановіча ўжо тры ўзнагароды. Акрамя золата Вэстмонта, на яго рахунку срэбра і бронза этапу ў Кармэле.

Апошнія навіны