Названыя лепшыя смартфоны Samsung у 2025 годзе
- 18.10.2025, 20:12
Эксперты абралі сем самых удалых мадэляў.
Смартфоны Samsung Galaxy сталі лідарамі продажаў у трэцім квартале 2025 года, прымусіўшы Apple і Xiaomi «пасвіцца ў хвасце». Рэдактары Tom's Guide адбралі найлепшыя тэлефоны карэйскага брэнда, якія рэкамендуецца набываць ужо цяпер.
У спісе ёсць усё: не толькі даступныя і флагманскія Galaxy, але і аж дзве складаныя мадэлі. Вось сем найбольш збалансаваных прылад.
Galaxy S25 Ultra – найлепшы Samsung у цэлым. Гэта флагман без кампрамісаў: у яго трывалы тытанавы корпус, выдатныя камеры, вельмі доўгі час аўтаномнай працы і прадукцыйнасць, якой хопіць на 5 гадоў. Адзіны мінус – ён па-ранейшаму каштуе 1299 долараў, што робіць яго недаступным для многіх карыстальнікаў.
Galaxy S25 – найлепшы Samsung для большасці людзей. Гэта кампактная мадэль каштуе на $500 танней, але прапануе тую ж прадукцыйнасць і магчымасці Galaxy AI, што і «Ультра». Акрамя таго, тэлефон будзе атрымліваць абнаўленні да 2032 года.
Galaxy Z Flip 7 – найлепшы складаный тэлефон. Гэта стыльная раскладушка з вялікім унутраным дысплеем 6,7 цалі і дадатковым дысплеем дыяганаллю 3,4 цалі. У Tom's Guide называюць навінку «найлепшым Flip Samsung, калі-небудзь створаным».
Galaxy Z Fold 7 – самы прасунуты складаный смартфон. Ён стаў яшчэ танчэйшы, зручнейшы і магутнейшы. Samsung павысіла даўгавечнасць дзякуючы новай канструкцыі шарніраў для раўнамернага размеркавання нагрузкі, а 200 Мп-камера тут такая ж, як у S25 Ultra.
Galaxy S25 Edge – самы тонкі і прыгожы Samsung. Для тых, хто гатовы ахвяраваць спецыяльнай тэлефотакамерай і больш магутным акумулятарам дзеля эстэтыкі. Пры гэтым усе разумныя фішкі Galaxy AI і свежы чыпсэт Qualcomm на месцы.
Galaxy A56 – найлепшы тэлефон сярэдняга класа ад Samsung. Гэта мадэль прапануе 90% досведу флагманскага Galaxy S25 усяго за 60% кошту, лічаць аглядальнікі.
Galaxy S25 FE – самы танны спосаб атрымаць доступ да магчымасцяў Galaxy AI. Тэлефон атрымаў дызайн і «начынку» ад топавых мадэляў, але пры гэтым каштуе на 300 долараў танней.