BE RU EN

«Трамп даў Пуціну апошні шанец»

  • 18.10.2025, 19:38

Сустрэча ў Венгрыі можа стаць пачаткам канца.

Кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка выказаўся пра тое, што сустрэча кіраўніка ЗША Дональда Трампа і Пуціна ў Венгрыі можа стаць пачаткам канца не толькі вайны, што працягваецца, ва Украіне:

«Трамп даў Пуціну апошні шанец спыніцца.

Пасля перамоваў з Уладзімірам Зяленскім ён выразна акрэсліў рамкі: Расія павінна спыніцца на лініі сутыкнення і пагадзіцца на перамовы. Гэта апошні шанец для Пуціна выйсці з вайны. Калі не, Расія атрымае яшчэ мацнейшыя ўдары па ВПК і эканоміцы.

Паралельна Індыя ўжо скарачае закупкі расійскай нафты, а Еўропа не адступае — падтрымка Украіны стала стратэгічнай неабходнасцю.

Крэмль палохае прыцягненнем у армію рэзервістаў, але нават гэта не зменіць ходу вайны.

«Вундэрвафлі» ў РФ не існуе. Кітай не выратуе Маскву ад наступстваў санкцый.

Калі Будапешт стане кропкай, дзе Пуцін нарэшце прызнае рэчаіснасць, гэта будзе пачаткам канца не толькі вайны, але і ілюзій Пуціна пра імперыю».

Апошнія навіны