BE RU EN

ГУР: У арміі РФ пачалася паніка

  • 18.10.2025, 19:21

25 тысяч салдат уцяклі за дзевяць месяцаў.

У расійскай арміі імкліва расце колькасць выпадкаў дэзерцірства. Толькі за дзевяць месяцаў з Цэнтральнай ваеннай акругі ўцяклі больш за 25 тысяч вайскоўцаў.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.

Паводле звестак разведкі, з лістапада 2024 па ліпень 2025 года больш за 25 тысяч салдат і афіцэраў самавольна пакінулі свае часткі. Адзначаецца, што гэта даныя толькі Цэнтральнай ваеннай акругі — адной з пяці, якія дзейнічаюць у структуры акупацыйнай арміі.

Уцёкі адбываюцца па-рознаму: адны кідаюць пазіцыі непасрэдна на полі бою, другія знікаюць з пунктаў пастаяннай дыслокацыі, а частка вайскоўцаў проста не вяртаецца з лячэння або адпачынкаў.

Зафіксаваныя і выпадкі дэзерцірства разам са зброяй і нават баявой тэхнікай — толькі ў 2024-2025 гадах налічана больш за 30 такіх інцыдэнтаў.

Асноўнымі прычынамі ўцёкаў з'яўляюцца невыносныя ўмовы службы:

распаўсюджаная «дзедаўшчына»,

катастрафічная нястача забеспячэння,

масавыя адпраўкі на так званыя «мясныя штурмы».

Акрамя гэтага, ва ўнутраных справаздачах акупацыйных войскаў сярод прычын гібелі зафіксаваная катэгорыя «нявыкананне загаду».

«За апошні год задокументавана больш за 30 такіх выпадкаў, што фактычна сведчыць пра сістэматычную практыку расстрэлаў расійскіх вайскоўцаў, якія адмаўляюцца ісці на забой дзеля крэмлёўскіх амбіцый», — адзначылі ў ГУР.

Апошнія навіны