BE RU EN

Трамп і Зяленскі пасмяяліся з ідэі будаўніцтва тунэлю паміж Аляскай і Расіяй

  • 17.10.2025, 22:54

Відэа.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і яго ўкраінскі калега Уладзімір Зяленскі пасмяяліся з ідэі кіраўніка Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыла Дзмітрыева пабудаваць тунэль паміж Аляскай і РФ, перадае New Voice.

«Учора пра гэта загаварылі, тунэль ад Расіі да Аляскі. Гэта цікава. Што вы пра гэта думаеце, спадар прэзідэнт, як вам такая ідэя?», — спытаў Трамп у Зяленскага.

Прэзідэнт Украіны адказаў, што яму такая ідэя не падабаецца.

На гэта кіраўнік Белага дому з усмешкай сказаў: «Я ведаў, што ён так скажа!».

16 кастрычніка кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў звярнуўся да Ілона Маска з ідэяй будаўніцтва тунэлю з Расіі на Аляску праз праліў Берынга.

Па яго словах, з выкарыстаннем тэхналогій The Boring Company праект можна рэалізаваць менш чым за $8 мільярдаў і завяршыць будаўніцтва менш чым за восем гадоў, што стала б сімвалам тэхналагічнага супрацоўніцтва паміж Еўразіяй і Амерыкай.

16 кастрычніка Трамп заявіў пра «прадуктыўную» размову з Пуціным і анансаваў асабістую сустрэчу з дыктатарам у Будапешце. Па яго словах, перамовы адбудуцца цягам найбліжэйшых двух тыдняў.

Акрамя таго, прэзідэнт ЗША паведаміў, што дамовіўся з Пуціным пра сустрэчу амерыканскіх і расійскіх дарадцаў высокага ўзроўню на наступным тыдні.

Пасля размовы з дыктатарам Трамп заявіў, што «ЗША таксама патрэбныя ракеты Tomahawk». Ён таксама пацвердзіў, што абмяркоўваў з Пуціным магчымасць перадачы Украіне гэтай зброі.

Апошнія навіны