Беларус Ілья Шкурын аформіў дубль у чэмпіянаце Польшчы
- 17.10.2025, 21:25
«Катовіце», за які выступае беларускі нападаючы, упэўнена перамог «Мотор».
«Катовіце», за які выступае беларускі нападаючы Ілья Шкурын, упэўнена перамог «Мотор» з Любліна ў чэмпіянаце Польшчы па футболе — 5:2.
Легіянер, які папоўніў шэрагі «Катовіце» крыху больш за месяц таму, адыграў у гэтым поспеху ключавую ролю. Ён адзначыўся дублем, забіўшы першыя галы за каманду з аднайменнага горада.
Шкурын пачаў гульню на лаўцы запасных і з’явіўся на полі на 64-й хвіліне, калі госці вялі з мінімальнай перавагай. У выніку Ілья давёў лік да буйнага.
У 5 матчах за «Катовіце» ў Шкурына цяпер 2 галы. Яго каманда ў 12 матчах набрала 11 ачкоў, пакінула зону вылету і ўзнялася на 14-е месца.