BE RU EN

«Рускі чалавек», які пагражаў беларусу і ўкраінцы ў Швейцарыі, затрыманы

  • 17.10.2025, 21:21

Паліцыя і пракуратура Швейцарыі ўзбудзілі ў дачыненні да яго крымінальную справу.

Швейцарыя затрымала грамадзяніна Латвіі Аляксандра Вабіксу, які 13 кастрычніка напаў на сям’ю беларуса і ўкраінкі у цягніку ў Швейцарыі. Пра гэта паведамляе Kyiv Post са спасылкай на паліцыю кантона Бэрн.

Інцыдэнт адбыўся ў цягніку, што накіроўваўся з Інтэрлакена ў Шпіц. «Я рускі чалавек, мы вас будзем усіх забіваць — і цябе, і цябе, усіх», — кажа мужчына на відэа, што трапіла ў сетку.

Ролік апублікавала жанчына, на сям’ю якой напалі. Ролік ужо прагледзелі больш за 1 млн чалавек, і многія ўкраінцы выказалі салідарнасць з сям’ёй.

Паведамляецца, што 42-гадовы Вабікса звольнены з працы кухара ў аэрапорце Цюрыха. Паводле звестак журналістаў, паліцыя і пракуратура Швейцарыі ўзбудзілі супраць яго крымінальную справу.

«Пра здарэнне ўжо паведамлены ўлады Латвіі — прэзідэнт, прэм’ер і праваахоўныя органы», — піша паблік.

Апошнія навіны