Расійская пенсіянерка прастаяла ў чарзе на жыллё 63 гады
- 17.10.2025, 20:56
Жыллё жанчына дагэтуль не атрымала.
Пенсіянерка з Улан-Удэ прастаяла ў чарзе на жыллё 63 гады, аднак дагэтуль яго не атрымала. На сітуацыю ў расійскім горадзе звярнуў увагу тэлеграм-канал Mash.
Цяпер Зінаіда Уладзіміраўна жыве ў драўлянай, якая развальваецца, хаціне 1917 года пабудовы на цэнтральнай вуліцы Саборнай. У чаргу на новае жыллё яна стала ў 1963-м. У старым будынку працякае дах, завалінкі і печ разбураныя, а на столі — вялікія шчыліны. Каб абагрэць дом зімой, даводзіцца траціць восем машын дроў.
З 2016 года пенсіянерка значылася першай у чарзе. У 2020-м яе цяперашні дом прызналі непрыдатным для пражывання, пры гэтым у адміністрацыі заявілі, што адпаведнага муніцыпальнага жылля для жанчыны няма.