BE RU EN

Трамп і Зяленскі сустрэліся ў Белым доме

  • 17.10.2025, 20:46

Першыя падрабязнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з амерыканскім калегам Дональдам Трампам у Белым доме ў пятніцу, 17 кастрычніка.

Сустрэча прэзідэнтаў ЗША і Украіны пачалася з паўгадзіннай затрымкай. Асаблівых заяў для прэсы з парога Белага дома не было.

Трамп пахлопаў Зяленскага па спіне і паказаў журналістам кулак.

Адзін з рэпарцёраў паспеў спытаць у Трампа, ці верыць ён, што зможа пераканаць Пуціна спыніць вайну ва Украіне.

«Так, мы можам», — адказаў ён.

Зазначым, пачатак сустрэчы Зяленскага і Трампа планаваўся на 20:00 па Мінску.

Перамовы прэзідэнтаў Украіны і ЗША запланаваныя ў нефармальнай абстаноўцы падчас абеду, без прэсы. Сярод тэм — падтрымка Украіны, узбраенне, перамовы з РФ, а адна з галоўных, агучаных напярэдадні, — магчымасць перадачы Украіне дальнабойных ракет «Tomahawk».

Прэзідэнт ЗША падчас сустрэчы з Зяленскім плануе абмеркаваць магчымасць перамоваў Кіева і Масквы на ўзроўні лідараў, пра што паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Каролін Левіт.

Паводле яе слоў, Трамп і Пуцін абмеркавалі патэнцыйную сустрэчу ў Будапешце, і амерыканскі прэзідэнт падніме гэтае пытанне падчас перамоваў з Зяленскім.

Апошнія навіны