Bloomberg расказаў, навошта Орбану патрэбная сустрэча Пуціна і Трампа ў Венгрыі
- 17.10.2025, 20:12
У Венгрыі ў красавіку 2026 года адбудуцца выбары.
Майбутнія перамовы расійскага і амерыканскага лідараў Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа у Будапешце могуць павысіць папулярнасць прэм’ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, што дапаможа яго перавыбранню ў наступным годзе. Пра гэта паведамляе Bloomberg.
«Прэм’ер-міністр Венгрыі разлічвае пажынаць плёны шматгадовых заляцанняў да прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, калі прыкладна праз два тыдні прыме абодвух лідараў у Будапешце», — гаворыцца ў матэрыяле Bloomberg.
Па ацэнцы выдання, венгерскі прэм’ер на фоне маючай адбыцца сустрэчы адчувае свае дзеянні «апраўданымі» пасля абвінавачанняў у парушэнні еўрапейскіх прынцыпаў міграцыі і падтрымкі цеснага супрацоўніцтва з Расіяй.
Напярэдадні выбараў у красавіку 2026 года, паводле дадзеных Bloomberg, апытанні паказваюць, што партыя Орбана ФІДЭС адстае ад партыі «Тіса» яго апанента Петэра Мадзяра на 10%.
У спробе пераадолець шматгадовы эканамічны заняпад, як піша выданне, Орбан падчас перадвыбарчай кампаніі пазіцыянаваў сябе як гаранта міру. Яго «місія міру» з візітамі ў Кіеў, Маскву і Пекін выклікала міжнародную крытыку за вядзенне дыпламатыі падчас старшынствавання Венгрыі ў ЕС.