BE RU EN

Расіянін адправіўся на вайну ва Украіну пасля фіктыўнага шлюбу з маці паліцэйскага

  • 17.10.2025, 19:37

Паліцэйскі разам з маці ў выніку скралі грошы з рахунку акупанта.

У Рэспубліцы Башкартастан удзельнік вайны ва Украіне звярнуўся са заявай аб махлярстве, у якой паскардзіўся на мясцовага ўчастковага паліцыі. Пра гэта паведамілі ў рэгіянальным упраўленні Следчага камітэта (СК) Расіі.

Акупант, які вярнуўся з зоны баявых дзеянняў, выявіў крадзеж сродкаў са сваёй банкаўскай карты. У ходзе расследавання высветлілася, што яго адправілі на «СВА» пасля фіктыўнага шлюбу з маці паліцэйскага.

Паводле версіі следства, участковы ўгаварыў аднавяскоўца заключыць кантракт на службу ў Узброеных Сілах Расіі, а затым пераканаў яго фіктыўна ажаніцца з яго маці нібыта дзеля захаванасці атрыманых выплат за ваенную службу. Жанчына атрымала доступ да банкаўскага рахунку свайго мужа і разам з сынам-сілавіком зняла больш за два мільёны рублёў.

Апошнія навіны