Reuters: Украіна пакажа Трампу, як можа змяніцца вайна дзякуючы Tomahawk
- 17.10.2025, 19:19
Украінская дэлегацыя падрыхтавала для прэзідэнта ЗША прэзентацыю.
Украінская дэлегацыя падрыхтавала для прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прэзентацыю пра выкарыстанне ракетаў Tomahawk у выпадку іх прадастаўлення.
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Reuters Грэм Слэтэры ў X.
Паводле інфармацыі высокапастаўленай крыніцы агенцтва, украінская дэлегацыя падрыхтавала для Трампа прэзентацыю пра выкарыстанне ракетаў Tomahawk, калі іх прадаставяць, а таксама як яны будуць уплываць на ход вайны.
Слэтэры таксама адзначыў, што абвяшчэнне пра «Будапешцкі саміт» стала для яго нечаканасцю.