Новы падручнік па гісторыі будзе распавядаць школьнікам пра спробу звяржэння рэжыму Лукашэнкі
- 17.10.2025, 18:10
Беларусам нагадаюць пра рэвалюцыю 2020 года.
Школьнікам будуць распавядаць пра «спробу дзяржаўнага перавароту» і «ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы» Беларусі. Такія тэмы ёсць у новым падручніку «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі» для вучняў 11 класа, перадае «Еўрарадыё».
«У краіне адпрацоўвалася адна з формаў «каляровых рэвалюцый». Асабліва моцны ціск аказваўся ў інфармацыйнай прасторы (інтэрнэт-парталах, сацыяльных сетках)», — пішуць у падручніку.
Падзеі 2020 года там называюць «спробай дзяржаўнага перавароту», у выпадку поспеху якога апазіцыя нібыта звярнулася б «па дапамогу да ЗША і ЕС для правядзення новых выбараў або ваеннага ўмяшання».