Белы дом заявіў пра магчымы ўдзел Зяленскага ў саміце Трампа і Пуціна
- 17.10.2025, 18:02
Сустрэча павінна адбыцца ў Будапешце.
Белы дом спадзяецца, што ў сустрэчы прэзідэнтаў Дональда Трампа і Уладзіміра Пуціна у Будапешце можа прыняць удзел і ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі, распавяла карэспандэнтка CBS Нэнсі Кордэс са спасылкай на прэс-сакратарку Белага дома Кэралін Левіт.
«Зыходзячы са сказанага Кэралін Левіт, усё яшчэ існуе верагоднасць, прынамсі на гэта спадзяецца Белы дом, што Зяленскі можа быць уключаны ў гэтыя перамовы. Паводле слоў прэзідэнта Трампа, яны адбудуцца праз пару тыдняў у сталіцы Венгрыі, Будапешце», — сказала журналістка.
Паводле яе слоў, яна пыталася ў Левіт пра ўмовы, якія Пуцін паставіў для сустрэчы з Зяленскім, і ўдакладніла, ці казаў ён нешта яшчэ пра свае патрабаванні. Магчыма, падчас размовы з Трампам 16 кастрычніка па тэлефоне.
«Трамп і Пуцін абмяркоўвалі магчымасць сустрэчы ў Будапешце, і прэзідэнт Трамп пагаворыць пра гэтую магчымасць з прэзідэнтам Зяленскім, калі той будзе тут, у Белым доме», — так адказала прэс-сакратарка.