СМІ: Трамп пачаў хваліць Сі Цзіньпіна і пагадзіўся на сустрэчу
- 17.10.2025, 17:07
Зноў перадумаў?
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў захапленне сваім кітайскім калегам Сі Цзіньпінам і анансаваў сустрэчу з ім праз дзве тыдні ў Паўднёвай Карэі, хоць яшчэ на мінулым тыдні сумняваўся ў ёй, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.
- Я думаю, што з Кітаем у нас усё будзе добра, але здзелка павінна быць справядлівай. Яна павінна быць справядлівай, - сказаў амерыканскі лідар.
Толькі 10 кастрычніка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго сустрэчы з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам «няма неабходнасці». Такую заяву ён зрабіў з-за кітайскіх лістоў іншым краінам пра экспартны кантроль.
Амерыканскі лідар тады падкрэсліў, што Кітай «стаў варожым» і можа прывесці да блакавання рынкаў і стварыць цяжкасці амаль для кожнай краіны.