Польскія памежнікі выявілі тунэль пад агароджай на мяжы з Беларуссю
- 17.10.2025, 16:51
Падкоп пачынаўся ў Беларусі і заканчваўся за 20 метраў на польскім баку мяжы.
Невядомыя пракапалі тунэль на некалькі дзесяткаў метраў пад агароджай на мяжы Польшчы і Беларусі.
Пра знаходку, якую выявілі польскія памежнікі, паведаміў міністр унутраных спраў Польшчы Марцін Кервінскі ў сацсетцы X.
Паводле міністра, падкоп пачынаўся на беларускім баку і заканчваўся прыблізна за 20 метраў ад агароджы на польскім баку.
— Афіцэры Памежнай службы Падляшша выявілі тунэль пад агароджай на польска-беларускай мяжы. Падкоп пачынаўся ў Беларусі і заканчваўся прыблізна за 20 метраў на польскім баку мяжы. Дзякуючы сучасным электронным сістэмам на агароджы польска-беларуская мяжа эфектыўна ахоўваецца! — заявіў Кервінскі.