BE RU EN

Беларуску затрымалі пры вяртанні з Польшчы

  • 17.10.2025, 13:17

Пра гэта стала вядома праваабаронцам.

Пры вяртанні з Польшчы была затрыманая беларуска, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Паводле звестак праваабаронцаў, 16 кастрычніка жанчыну знялі з рэйсавага аўтобуса на мяжы з Беларуссю.

Таксама працягваюцца масавыя допыты ўкраінцаў.

«Кожны дзень у беларускіх пунктах пропуску працягваюцца праверкі тэлефонаў, допыты і затрыманні. Усіх затрыманых да суда змяшчаюць у ІЧУ ў найбліжэйшым да мытні горадзе, пасля чаго прызначаюць або штраф і адпускаюць, або даюць «суткі». Вядома, што некаторых затрымліваюць па крымінальных справах.

Некаторыя беларусы пасля затрымання на мяжы і сутак у ІЧУ паміраюць», — нагадвае праваабарончы цэнтр.

Апошнія навіны