Лукашэнку паказалі дзіўны беларускі робат-пыласос
- 17.10.2025, 21:40
Фотафакт.
У Мінску Лукашэнку прадэманстравалі прататып беларускага робата-пыласоса. Людзей здзівіў ягоны знешні выгляд: вялізны, зроблены з пафарбаванай фанеры і абы-як склеены, заўважыў тэлеграм-канал «Хартыя-97%».
Некаторыя нават жартуюць, што, магчыма, сапраўдны робат схаваны ўнутры гэтай скрыні.