Subaru выпусціла поўнапрывадны кросовер за $14 500
- 17.10.2025, 11:26
Сярэдні выдатак паліва аўтамабіля — усяго 5,7 л/100 км.
Новы Subaru Rex паступае ў продаж у Японіі па цане ад 2 187 900 да 2 511 300 іен ($14 500 — 16 600). Падрабязнасці пра аўтамабіль раскрылі на афіцыйным сайце Subaru.
Кампактны чатырохметровы кросовер Subaru Rex абсталявалі 1,0-літровым трохцыліндравым турбаматорам магутнасцю 98 к.с. ад роднаснай мадэлі Toyota Raize.
Новы Subaru Rex атрымаў варыятар і поўны прывад. Да гэтага бензінавая і гібрыдная версіі мадэлі былі пярэднепрываднымі, што нетыпова для японскага вытворцы. Аўтамабіль спажывае 5,7 л на 100 км у змешаным цыкле.
Поўнапрывадны кросовер Subaru Rex вонкава не адрозніваецца ад іншых версій мадэлі і захоўвае стрыманы, рублены дызайн. У яго салоне ўсталявалі лічбавы прыборны шчыток, а за сенсарны экран мультымедыйнай сістэмы трэба даплачваць.
Базавая камплектацыя Subaru Rex G уключае святлодыёдныя фары, клімат-кантроль, падагрэў сядзенняў, сістэмы аўтаматычнага тармажэння і кантролю паласы руху. Больш дарагі варыянт Z дадае 17-цалевыя ліццёвыя дыскі, парктронік, адаптыўны круіз-кантроль і маніторынг «сляпых» зон.