BE RU EN

Беларусы знаходзяць велізарныя ядомыя грыбы

  • 17.10.2025, 17:07

Іх зрэзаць нельга.

На мінулым тыдні ўвагу ўсіх аматараў ціхага палявання прыцягнуў велізарны 10-кілаграмовы грыб, знойдзены ў полі паблізу Бабруйска.

Такія ж гіганты былі заўважаныя чытачом Onlíner у Брэсцкай вобласці. Грыбы адносяцца да сямейства шампіньёнавых, яны ядомыя, але ёсць нюанс, пра які важна памятаць.

Правільная назва гэтага віду — кальвацыя гіганцкая (Calvatia gigantea). Грыбы сапраўды могуць вырастаць да гіганцкіх памераў: максімальная вага можа дасягаць 25 кг.

— Грыб ядомы, пакуль мякаць унутры белая. Калі яна хоць крыху пачала зелянець, нават лёгкім адценнем, то ўжо ўсё — есці нельга, — расказала вучоная ў галіне мікологіі Анна Антонавіч. — Але адзначу, што гэты грыб занесены ў Чырвоную кнігу, мае трэцюю катэгорыю аховы. За збор віду з Чырвонай кнігі можа пагражаць штраф (ад 20 да 30 базавых). Гаворка менавіта пра збор: проста фатаграфаваць грыб, не збіраючы яго, ніхто не забараняе.

Апошнія навіны