Стаў вядомы прыблізны час сустрэчы Трампа і Зяленскага
- 17.10.2025, 9:44
Перамовы пачнуцца ў фармаце «двухбаковага абеду».
Сустрэча прэзідэнтаў Украіны і ЗША Уладзіміра Зяленскага і Дональда Трампа у Вашынгтоне 17 кастрычніка можа адбыцца каля 20:00 паводле мінскага часу.
Як паведамляе «Еўрапейская праўда», такія звесткі прыводзіць амерыканскі партал Roll Call, які спецыялізуецца на дзейнасці ўлады ў ЗША і адсочвае, у тым ліку, прэзідэнцкі расклад.
Паводле дадзеных партала, сустрэча Трампа і Зяленскага запланаваная на 13:00 па Вашынгтоне (20:00 паводле мінскага часу), яе пачатак будзе адкрытым для прэсы.
Праз 15 хвілін пачнуцца іх перамовы ў фармаце «двухбаковага абеду».
А 15:00, згодна з гэтым раскладам, Трамп ужо павінен вылятаць у Фларыду.
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Вашынгтон яшчэ напярэдадні, 16 кастрычніка, і правёў шэраг сустрэч з прадстаўнікамі абарончых кампаній ЗША, у тым ліку з вытворцам ЗРК Patriot.
Ад сустрэчы з Трампам ён выказаў чаканне, што «імпульс да стрымання тэрару і вайны, які спрацаваў на Блізкім Усходзе, дапаможа заканчэнню расійскай вайны супраць Украіны».
Нагадаем, 16 кастрычніка Трамп упершыню амаль за два месяцы пагаварыў з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным, пасля чаго абвясціў, што яны плануюць сустрэчу ў Будапешце — што стала б першым з’яўленнем Пуціна ў сталіцы краіны — чальца ЕС за гады поўнамаштабнай вайны і патрабуе яго пералёту над тэрыторыяй іншых краін — чальцоў.