У Беларусі пашыраюць пералік транспарту, за які спаганяюць павышаны падатак
- 17.10.2025, 8:44
Такі сцэнарый закладзены ў праект Падатковага кодэкса.
Улады хочуць пашырыць пералік транспарту, за які спаганяюць павышаны падатак
У Беларусі ў 2026 годзе могуць пашырыць пералік транспарту, за які спаганяюць павышаны падатак. Пра гэта піша Myfin.by са спасылкай на праект змяненняў у Падатковы кодэкс.
Павышаны транспартны збор могуць увесці для ўладальнікаў матацыклаў катэгорый L3–L5 з рабочым аб’ёмам рухавіка ад 500 см³ уключна, якім менш за тры гады. Як плануецца, ім давядзецца плаціць падаткі па стаўках, павялічаных у пяць разоў. Такі сцэнарый закладзены ў праект Падатковага кодэкса.
У той жа час стандартная стаўка транспартнага падатку на матацыклы для юрыдычных асоб можа вырасці з цяперашніх 79 да 85 рублёў, а для насельніцтва — з 46 да 49 рублёў.
Адпаведна, павышаная стаўка складзе 245 рублёў, калі гэтыя змяненні зацвердзяць.
Як і цяпер, у 2026 годзе аўтамабілі павышанай камфортнасці будуць абкладацца транспартным падаткам па стаўках, павялічаных у 10 разоў. Пералік такіх аўтамабіляў зацверджаны пастановай Савета Міністраў.
Раней у Міністэрстве па падатках і зборах заяўлялі, што ў 2026 годзе маюць намер павысіць многія падаткі — і за аўто, і за нерухомасць.