Ракеты і дроны атакавалі Сочы
- 17.10.2025, 8:24
Турыстаў у гатэлях спусцілі ў падвалы.
Расіяне скардзяцца, што ў ноч на 17 кастрычніка горад Сочы апынуўся пад атакай невядомых дронаў і ракет. З гэтай прычыны турыстаў у гатэлях давялося спусціць у падвалы.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расійскія тэлеграм-каналы.
Першымі з'явіліся паведамленні пра пагрозу атакі невядомых дронаў. У прыватнасці, мэр Сочы Андрэй Прашунін апублікаваў а 02:15 запіс, у якім прывёў інструкцыю, як дзейнічаць у той ці іншай сітуацыі.
Паралельна ў шэрагу паблікаў пачалі з'яўляцца кадры з Сочы, дзе чутны сігнал трывогі. Таксама тэлеграм-каналы пісалі, што на фоне атакі дронаў працуе СПА, а таксама было чутна як мінімум тры выбухі над Адлерам.
Ужо бліжэй да ранку, а 4:55, мэр Сочы напісаў, што ў горадзе працуе СПА і нібыта адбівае ракетную атаку.
«Прашу сочынцаў і гасцей горада захоўваць спакой, выконваць неабходныя меры бяспекі. Калі вы жывяце побач з берагавой лініяй — ні ў якім разе не выходзьце на вуліцу, заставайцеся ў глухім памяшканні без шклення», — напісаў ён.
У той жа час тэлеграм-канал ASTRA напісаў, што турыстаў у гатэлях Сочы пачалі спускаць у падвалы і падземныя паркоўкі.
На гэты момант няма інфармацыі пра якія-небудзь траплянні ракет па горадзе.