Усік распавёў, калі вярнецца на рынг
- 17.10.2025, 1:34
Іменіты ўкраінскі баксёр трэніруецца штодня.
Украінскі баксёр Аляксандр Усік распавёў, што вярнецца на рынг у 2026 годзе. Яго словы прыводзяць украінскія СМІ.
«Я трэніруюся штодня. Вось учора раніцай прыехаў і адразу ў трэніровачную залу. Трэніруюся з мэтай выйсці на рынг у наступным годзе і з Божай дапамогай здабыць перамогу», — сказаў Усік.