BE RU EN

Украінская дэлегацыя сустрэлася з Келлогам перад візітам Зяленскага ў ЗША

  • 16.10.2025, 21:37

Узгаднілі асноўныя прыярытэты і ключавыя акцэнты.

Украінская дэлегацыя правяла сустрэчу ў Вашынгтоне са спецпасланнікам прэзідэнта ЗША Данальда Трампа Кітам Келлогам. Галоўнай тэмай абмеркавання сталі падрыхтоўка і напрамкі будучых перамоваў на ўзроўні лідараў.

Пра гэта ў чацвер, 16 кастрычніка, паведаміў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак у Telegram.

Паводле слоў Ермака, у сустрэчы таксама бралі ўдзел сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў, першы намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца, пасол Украіны ў ЗША Вольга Сцяфанішына і намеснік Келлога Джон Коул.

Кіраўнік Офіса падкрэсліў, што перамовы напярэдадні сустрэчы прэзідэнтаў Уладзіміра Зяленскага і Данальда Трампа мелі важнае значэнне. Яны ўзгаднілі асноўныя прыярытэты і ключавыя акцэнты.

«Мы шчыра спадзяёмся на канкрэтныя вынікі ўжо заўтра», — дадаў Ермак.

17 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаe Вашынгтон па запрашэнні Трампа. Чакаецца, што падчас сустрэчы лідары абмяркуюць, як прымусіць Пуціна сесці за стол перамоваў, у прыватнасці, шляхам паставак Кіеву ракет Tomahawk. Газета FT пісала, што Вашынгтон можа прадаставіць Украіне ад 20 да 50 ракет.

Апошнія навіны