Цана нафты Brent ўпала ніжэй за $61 за барэль
- 16.10.2025, 21:18
Упершыню за пяць месяцаў.
Кошт снежаньскіх ф'ючэрсаў на нафту Brent на лонданскай біржы ICE Futures знізіўся на 1,54%, да $60,96 за барэль, паводле даных таргоў на 20:51 па Мінску.
Нафта гэтай маркі таргуецца ніжэй за адзнаку $61 за барэль упершыню з 7 мая.