BE RU EN

Цана на золата ўстанавіла чарговы рэкорд

  • 16.10.2025, 19:59

Цана ўпершыню ў гісторыі перасягнула $4300 за ўнцыю.

Біржавыя цэны на золата ўпершыню ў гісторыі падняліся вышэй за $4300 за ўнцыю. Снежаньскія ф'ючэрсы на каштоўны метал на Нью-ёркскай таварнай біржы (COMEX) у таргах у чацвер, 16 кастрычніка, падаражэлі на 2,47% і на піку дасягнулі адзнакі $4305,5 за ўнцыю, сведчаць даныя таргоў на 19:19 па Мінску.

Цэны на срэбра таксама абнавілі гістарычны максімум. У момант снежаньскія ф'ючэрсы на гэты метал падаражэлі на 4,34%, да $53,615 за ўнцыю.

Апошнія навіны