На беларускі аўтарынок выйшаў новы брэнд
- 16.10.2025, 19:08
Што з цэнамі.
На беларускім аўтарынку з’явіліся машыны чарговага брэнда — Rox. Ідзе гаворка пра кітайскія гібрыдныя пазадарожнікі.
Набыць гэтыя машыны можна ў аўтасалоне «Атлант-М Электрамабілі» ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 202/1. Тут жа знаходзіцца і сэрвісны цэнтр. Пастаўкамі займаецца кампанія «Крафт кёнінг».
Цяпер у мадэльным шэрагу значыцца адна мадэль — Rox 01 (раней вядомы як Polestones 01). Беларусам даступныя як 6-, так і 7-мясцовыя версіі. У першым выпадку цана пачынаецца ад 72 000 долараў, у другім — ад 70 000 паводле курсу.
Аўтамабіль мае паслядоўную гібрыдную сілавую ўстаноўку: 1,5-літровы турбаваны бензінавы рухавік служыць генератарам, а цягу забяспечваюць два электрарухавікі агульнай магутнасцю 476 к.с. Ён абсталяваны батарэяй на 56 кВт·г, мае запас ходу да 1338 км (па CLTC) і можа разганяцца да 100 км/г за 5,5 секунды.