Беларуска паўтара года збірала манеты ў бутэльку з-пад газіроўкі
- 16.10.2025, 16:07
Колькі ёй удалося назбіраць?
У TikTok завірусіўся відэаролік жыхаркі Бабруйска, якая цягам паўтара года збірала манеты наміналамі 1 рубель і 2 рублі ў бутэльку з-пад «Крэм-соды». Вынік эксперыменту здзівіў не толькі яе падпісчыкаў, але і саму дзяўчыну. «Онлайнер» распавёў, колькі ёй удалося назбіраць за гэты час.
Гісторыя назапашванняў падзелена на два ролікі, якія разам сабралі больш за 720 тысяч праглядаў і сотні каментароў.
Паводле слоў дзяўчыны, жорсткага плану ў яе не было: манеты яна кідала ў бутэльку «калі былі». На падлік пайшло нямала часу: каб не заблытацца, яна раскладала манеты стосамі па 10 рублёў.
У выніку ў бутэльцы аказалася 1566 рублёў. Усе манеты бабруйчанка пасля абмяняла на банкноты ў крамах.