«Бойня! Як пад Угледарам і Аўдзееўкай!»
- 16.10.2025, 15:09
Z-прапагандыст распавёў пра разгром расіян пад Шахавам.
Пад Дабрапольлем падчас штурму вёскі Шахава зафіксавана чарговая хваля так званых «мясных штурмаў» — дрэнна падрыхтаваных атак, у якіх расійскія вайскоўцы нясуць велізарныя страты.
Пра гэта паведаміў адзін з вядомых ваенных прапагандыстаў пад нікам «ЛЕОН» (168 000 падпісчыкаў), абурана заявіўшы, што сітуацыя паўтараецца ўжо чацвёрты год запар, піша «Дыялог».
Паводле яго слоў, расійскія камандзіры зноў кінулі салдат у лабавую атаку без належнай падрыхтоўкі і падтрымкі тэхнікі. У выніку — дзясяткі загінулых і знішчаныя 17 адзінак бранятэхнікі.
Аўтар адзначыў, што падобныя безвыніковыя штурмы раней адбываліся пад Угледарам і Аўдзееўкай, дзе страты расійскіх войскаў таксама вымяраліся тысячамі. Таксама ён назваў дзеянні расійскіх камандзіраў «бойняй».